Музыка Рыгор Пукст
Стихи Янка Купала
Шумныя бярозы
Пабяліў мароз.
Хацеў бы я плакаць,
Дый ня маю сьлёз.
Хацеў бы, каб воля
Гуляла са мной,
Каб сонейка грэла,
Як грэе вясной.
Але, Божа мілы!
Долі не відаць, –
Кайданы няволі
На руках зьвіняць.
Эх, пайду я ў поле
Долечкі шукаць
З востраю касою,
Як на сенажаць.
Ой, пайду я ў поле,
Як бы на вайну,
Шукаючы волю,
Шаблячкай махну!
5 views
78
20
3 months ago 00:02:03 1
Danchyc - Flip reset (music mood video)
7 months ago 00:03:50 1
Данчык - Мы яшчэ сустрэнемся з вамi
7 months ago 00:03:12 1
Данчык-Барткевіч. “ Я не ганю землі чужыя “Danchyk-Bartkevich.