Лапеза (Алесь Плотка)
зноў на сцэне
хор ’пракляты рай’
карагоды
грай, лапеза, грай
ты і я блазны
разам
складваем пазл
цырка
хэй, я твая ракавая снягурка
я тут жыву не пугай мяне дуркай
цалуй мяне ў губы
гэта не туш
гэта чорны снег
некага вынеслі, вось гэта шоў-бізнэс
займі яго месца і маўчы. merry christmas
снег чорны слёз поўны
у цырку надзеі ля сценкі ўсе разам
/трэці званок і каманда газы/
год за годам
чэзне шапіто
знаю пару фондаў
для белых паліто
пссс, малец,
хочаш трошкі надзеі?
я ведаю фею
с невялікім адкатам
запіс у працоўнай ’трымаў спіну роўна’
выйшаў на сцэну - дык гаркні на поўню
глядзі мне ў вочы
гэта не туш
гэта чорны снег
кіньце нам лайкаў і чакаляду
у брацкай магіле халодна заўжды
на каляды
снег чорны слёз поўны
у цырку надзеі ля сценкі ўсе разам