Дапамагчы працаўладкавацца ()
Віцебскі аблвыканкам у мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта Беларусі прыняў рашэнне «Аб мерах па забеспячэнні занятасці». У вобласці ствараюцца аператыўныя групы, якія будуць дапамагаць грамадзянам у садзейнічанні ў працаўладкаванні. Пры арганізацыях лясной гаспадаркі, дарожнага будаўніцтва, сельскагаспадарчай вытворчасці і жыллёва-камунальнай гаспадаркі будуць створаны рабочыя брыгады з непрацуючых, беспрацоўных і тых, хто звяртаецца за садзейнічаннем у працаўладкаванні. Яны будуць выконваць агульнадаступныя віды работ, якія не патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017