Праваслаўныя хрысціяне адзначылі Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай ()
Галоўныя ўрачыстасці адбыліся ў Полацку – у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры. Яго ў 12-ым стагоддзі заснавала асветніца. Святочныя набажэнствы прайшлі і ў Сафійскім саборы, дзе пачынаўся духоўны шлях прападобнай. Прычым гэта адзіны дзень на працягу года, калі пад скляпеннямі помніка архітэктуры праходзіць служба.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017