Зора-зорачка, мігці (Twinkle Twinkle Little Star) – беларускі кавер
Дапамагчы выхаду новых відэа можна тут:
«Зора-зорачка, мігці» - гэта беларускі кавер дзіцячага мегахіта «Twinkle Twinkle Little Star»! Толькі англамоўныя версіі гэтай песні маюць на ютубе больш за 2 мільярды праглядаў! Цяпер і па-беларуску!
Вытворчасць
Спевы, відэа - Таша Мурзэнштольц
Музыка - Dream-band “Агатка“
Аўтар перакладу Ксенія Капіца
Тэкст:
Зора-зорачка, мігці
Неба бліскам асвяці.
Сябра ў начной цішы,
Як цябе завуць? Скажы.
Зора-зорачка, мігці
Неба бліскам асвяці.
Сонейка заснула, а
мне так хочацца святла.
Самацветам ты тады
Дорыш промень залаты.
Зора-зорачка, мігці
Неба бліскам асвяці.
А вандроўца ў цемнаце
Што рабіў бы без цябе?
Ў лесе радуе звяр’ё
Ззянне мяккае тваё.
Зора-зорачка, мігці
Неба бліскам асвяці.
Праз фіранкі на вакне
Зазіраеш да мяне.
Будзем гутарыць з табой
Сонца хай глядзіць сон свій.
Зора-зорачка, мігці
Неба бліскам асвяці.
Так, пакуль не знаю я
Як гучыць тваё імя.
Проста ў небе пасвяці
Зора-зоранька, мігці.
Зора-зорачка, мігці
Неба бліскам асвяці.
Плэйліст з усімі песнямі дзецям па-беларуску тут:
17 views
821
228
2 years ago 00:02:23 17
Зора-зорачка, мігці (Twinkle Twinkle Little Star) – беларускі кавер