Паданні і легенды аб’ядноўваюць народы. А гісторыю пішуць пераможцы.
І герой заўсёды забівае Дракона.
Грэцкая гэта міфалогія ці вавілонская, легенды ацтэкаў ці індусаў, японцаў ці беларусаў: Індра перамагае Урытру, а Святы Георгій Дракона.
На нашых землях доўгі час змагаліся паміж сабой Ярыла і Велес, а пазней ім на змену прыйшлі Юр’я і Цмок.
Менавіта пра гэта пяецца ў старадаўніх песнях і легендах.
Але ў кожнага медаля два бакі. Чалавек сам выбірае, на які з іх глядзець. І наш спектакльпра тое, што нельга падзяляць жыцце на чорнае і белае;пра тое, што трэба змяняць колеры і змешваць фарбы, каб кожны дзень атрымліваць новае адценне.
41 view
4624
1726
7 years ago 00:23:58 13
Дзяцінства нас пазбавіла Вайна
7 years ago 00:17:52 41
Інтэрактыўны спектакль “Юр’я і Цмок“
9 years ago 00:01:00 3
Міжнародны фестываль “Кветкі Расіі“ праходзіць у Мінску