Звар’яцець! Пра абыдзённыя ўстойлівыя спалучэнні | Родная мова — Перакладаем правільна!

Падпісвайцеся на наш сайт, саціяльныя сеткі і Telegram: ► ► ► ► ► З дапамогай відэаблога “Ладны пераклад“ мы перакладаем правільна на беларускую без калькавання, вучымся думаць па-беларуску, вучымся гаварыць па беларуску і вучым беларускую мову. Вы на “Ладным перакладзе” “Добрага канала”, дзе мы разам шукаем свае беларускія адпаведнікі рускім калькам і шаблонам. Сёння пагаворым не пра прыказкі ды прымаўкі, а пра абыдзённыя ўстойлівыя спалучэнні. Тыя, што звыкла ўжываем і нават не зважаем. А яны паўсюль! Калі нас нешта вельмі ўражвае, мы часта кажам: — Вот это да! Ничего себе! С ума сойти! Словы нібы самі выскокваюць. Без затрымкі. Гэта і ёсць слоўныя шаблончыкі. І іх лепей бы замяніць сваімі. Давайце падумаем, якімі. Першы – “Вот это да!” Ужо даволі даўно і лёгка замяняюць на “Вось дык ну!” А чаму не? Хай будзе. А яшчэ так можна: “Аёечкі!” Наступны. “Ничего себе!” Звыча
Back to Top