Тактыка-спецыяльныя вучэнні прайшлі на Лядовай арэне

У мінулую пятніцу да Лядовай арэны нашага раёна накіравалася пажарная тэхніка. На шчасце, узгарання не было, а праводзіліся тактыка-спецыяльныя вучэнні. Пасля трагедыі ў Кемерава Расійскай Федэрацыі, дзе 25 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» успыхнуў пажар, у якім загінулі 64 чалавекі, 41 з іх – дзеці, у нашай рэспубліцы праходзяць праверкі месцаў з масавым знаходжаннем людзей, у тым ліку дзяцей з практычнай адпрацоўкай эвакуацыі.
Back to Top