Духмяная ГРЭЧКА з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем з “Будзьма!“

Такую страву можна падаваць хоць на сняданак, хоць на вячэру. Грэчка лічылася ў нашых продкаў “каралевай“ кашаў. Проста вараная ці параная, яна становіцца вельмі духмянай і смачнай. Нашыя продкі падавалі яе як гарнір да розных страваў: зразы, смажанае мяса, з гарачымі соусамі, як самастойную страву з малаком. Найбольш любілі падаваць на стол стравы з абсмажанай грэчкі. Яна акурат набывае карычневы колер і духмяны пах. Абсмажвалі грэчку на тлушчы ці вяндлінах, каб прыдаць ёй мясны смак. Рэцэпт тэкстам: 📌Гатуем на 4 порцыі: грэчка (светлая) 200 г вэнджанае сала 180 г лісічкі свежыя 200 г 1-2 цыбуліны масла 50 г 4 ст. лыжкі смятаны пучок пятрушкі соль і перац па смаку Музыка: Стары Ольса [club24886266|@stary_olsa] #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма 👉Больш рэцэптаў:
Back to Top