У Віцебскай вобласці пачалі масавую барацьбу з ваўкамi ()
Вядомыя выпадкі, калі ў пошуках ежы драпежнікі заходзілі на падворкі і нападалі на сабак. У нашых выпусках мы паведамлялі пра зграю ваўкоў, якая трымала ў страхе вёску Газьба Гарадоцкага раёна. Дарэчы, падобныя факты на Віцебшчыне зафіксаваны не ўпершыню. Нязваныя госці арудавалі на тэрыторыі Лёзненскага і Шумілінскага раёнаў. Сярод асноўных прычын – недахоп ежы ў лясах. Жыхароў вёсак, размешчаных недалёка ад лесу, суседства з ваўкамі палохае. Па дапамогу людзі звярнуліся да паляўнічых. За пару тыдняў ім ужо ўдалося здабыць больш за дваццаць асобін драпежнага звера.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017