Сяржук Сокалаў-Воюш - Воля і пятля (2001)

Словы Сержука Сокалава-Воюша Гэй, ляці ў высі, малады саколе! Быццам на далоні пад крылом зямля, А па ёй, як глянуць, ходзяць наваколлем, Ходзяць наваколлем Воля і Пятля. Што ж яны блукаюць, што ў сэрцы маюць? — Недзе там ў пушчах, аж займае дых, Маладыя хлопцы Вольніцу шукаюць, А Пятля шукае хлопцаў маладых. І няма спакою ў юначых душах, І зямля пад коньмі, як агонь, дрыжыць. Воля дасць ім крылы, а Пятля задушыць — Ды ўжо лепш з Пятлёю, чым без Волі жыць. Над сялянскай хатай, над сялянскім полем, Дзе ўздымае колас свежая ралля, Над маім народам, над ягонай доляй, Над ягоным лёсам — Воля і Пятля!
Back to Top