Словы Змiтра Сiдаровiча
Якi ж я беларус,
Скажэце мне, панове,
Калi я гавару
Ўвесь час на рускай мове?
Калi у школе я
Расію вывучаю,
I ўся мая сям’я
Па-руску размаўляе?
Калi я ў вёсцы быў -
І разумеў там мала,
Калi я шлях забыў
Ў тэатр iмя Купалы?
Найдзiўны мы народ
I дзiўная дзяржава,
Бо чую я ў метро
Па-руску ўсё аб’явы.
Усюды рускi цiск!
Баюся памылiцца:
Мой рускамоўны Мiнск,
Якая ж ты сталiца?
Выходзiць, што Саюз
Беларусоў не мае!
Сапраўдны беларус
У Польшчы пражывае?
Паночку-беларус,
Цябе не бачыць вока,
Вяртайся ўжо ў Саюз
З раёнаў Беластока!
1986