Наваполацк прыняў эстафету культурнай сталіцы Беларусі ()

Нафтаград стаў другім горадам Віцебскай вобласці, які атрымаў гэты статус, у 2010 яго уладальнікам быў Полацк. Наданне статусу культурнай сталіцы супала з юбілеем горада. У 2018-м Наваполацк адзначыць 60-годдзе. Кіраўніцтва горада паспрабуе максімальна аб’яднаць гэтыя падзеі. Цэнтральнай акцыяй гэтага года стане цыкл мерапрыемстваў «Лiлея сяброўства». Акцыя будзе праводзіцца мясцовымі калектывамі ва ўзаемадзеянні з гарадамі-пабрацімамі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top