Да сусветнага дня Бітлз праект СамШазам падрыхтаваў кавер-версію песні Girl па-беларуску. Усе любоўныя пакуты маладога Джона Ленана цяпер зразумелыя без перакладчыка. Аўтар беларускага тэксту Мікіта Найдзёнаў.
СамШазам - гэта гарадское музычнае шоу, у якім каманды адгадваюць мелодыі. Прыемны момант: усе песні загадвае жывы бэнд. Гульня падзелена на тэматычныя раўнды па 5 кампазіцый у кожным. Калі вы яшчэ не праходзілі зашазаміцца, то запрашаем 22, 23, 29 і 30 студзеня. Спасылка для рэгістрацыі: