20/04/2012 позна ўначы на памежным пераходзе Брэст-Цярэспаль была знятая з цягніка дзяўчына каардынатара «РПСС» Вячаслава Дыянава Маргарыта Лавышык.
У ходзе асабістага дагляду ў яе былі канфіскаваныя ўсе носьбіты інфармацыі, ноўтбук, але пасля асабістага вобшуку, на дзіва яна была адпушчаная і ў яе атрымалася на бліжэйшым цягніку даехаць да польскага памежнага пераходу ў Тэрэспалі, дзе яе ўжо чакаў Вячаслаў Дыянаў.
На дадзены момант яны паспяхова дабраліся да Варшавы.
Учора Маргарыта Лавышык, дзяўчына аднаго з каардынатараў кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» (РПСС) Вячаслава Дыянава, і ейная сяброўка Крысціна Кумейка былі абвінавачаныя ў нецэнзурнай лаянцы.
19 красавіка Лавышык і Кумейка судом Маскоўскага раёна Менска былі аштрафаваныя на паўтара мільёны рублёў кожная за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Паколькі суд быў фактычна закрытым, толькі пасля яго заканчэння праваабаронца Анастасія Лойка змагла пагутарыць з Лавыш