Набыць квіткі на спектакль: #tickets
Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі,
К свайму сталу, к нашаму прыпечку.
Хлеба-солі засылайце,
Каб было чым душы памінаць,
Год ад году,
Век ад веку.
РТБД працягвае асэнсоўваць вопыт мінулага, збіраць і захоўваць яго ў трылогіі “Песень у адной дзеі”.
Аснова спектакля “Забалоцце” – завяршальнай часткі трылогіі – рэальная гісторыя аб васьмі братах, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістая перапрацоўка аўтарамі страт, болю і страхаў іх продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду.
“Забалоцце” – назва рэальна існуючай вёскі, а таксама частка міфаў і паданняў, што зашыфравана ў нашым культурным кодзе.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Карняг
Мастак – Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік – Каця Аверкава
Узроставыя рэкамендацыі: 16
Прэм’ера: 16 снежня 2023
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту