Вёска Сёмкава пад Мінскам | Гісторыя ад ВКЛ да Вялікай Айчыннай і класікаў беларускай літаратуры
Мы накіраваліся прыблізна на 15 кіламетраў на паўночны захад ад беларускай сталіцы, каб завітаць у вёску Сёмкава і пазнаёміцца з галоўным гістарычным помнікам гэтага населенага пункта – рэшткамі сядзібы апошняга мінскага ваяводы часоў Рэчы Паспалітай – Адама Хмары, а таксама прыгадаць і іншыя цікавыя факты. Cёння вас чакае аповяд пра гісторыю ўзнікнення Сёмкава, пра незвычайны кар’ерны шлях Адама Хмары, які за кароткі час з простага лоўчага стаў ваяводам, пра асобу італьянскага архітэктара Карла Спампані, які будаваў сядзібу ваяводы і пра тое, што звязвае Сёмкава з гісторыяй беларускай літаратуры, а таксама пра жахлівую старонку з гісторыі Вялікай айчыннай вайны, якая звязаная з гэтай сядзібай.
Раней Сёмкава мела назву Сёмкаў гарадок, а на старых картах Вялікага княства Літоўскага, як Саламярэцкі гарадок. Яго назва была звязаная з колішнімі гаспадарамі наваколля – князямі Саламярэцкімі. Гэта быў стары род герба Равіч, прадстаўнікі якога праз смаленскіх князёў выводзілі свой радавод ажно з нашчадкаў легендарн
1 view
256
64
3 years ago 00:08:15 1
Вёска Сёмкава пад Мінскам | Гісторыя ад ВКЛ да Вялікай Айчыннай і класікаў беларускай літаратуры