“Стартапніца“: скараем космас з дапамогай space tech

Сёння ў “Стартапніцы“ мы гаворым пра заваяванне космасу — і пра тое, які ўклад у яго могуць ўнесці стартапы. На сувязі з Еўрарадыё space tech інсайдар Наталія Наканечная і заснавальніца акселератара Yangel для касмічных стартапов Марыя Яроцкая. Гаворым пра тое, чаму акселератар не стаў суперпаспяховым праектам, пра перспектывы space tech на постсавецкай прасторы. І пра тое, чаму ў Беларусі наогул няма касмічных стартапаў. Максімум, на які беларускія стартаперы падымаюцца над зямлёй, — гэта вышыня, патрэбная для таго, каб сфатаграфаваць поле.
Back to Top