Сёння ў “Стартапніцы“ выпраўляемся ў Магілёў, дзе праз некалькі дзён стартуе смелы праект: школа праграмавання для дзяцей DRONNY. На сувязі з Еўрарадыё Андрэй Музараў — кіраўнік DRONNY, выпускнік Social Weekend 2020, чалавек года 2020 у Магілёве.
Паразмаўляем пра “ўлётную школу праграмавання будучыні“, IT-бізнес у рэгіёнах, запатрабаванасць сучаснай IT-адукацыі для дзетак, узаемадзеянне з чыноўнікамі і шлях да мары. Стрым а 14-й!