Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць «обязанными лицами»/ «абавязанымі асобамі». Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку “ абавязаных — і чаму мы гаворым менавіта пра пастку?
У падкасце ўжо былыя палітзняволеныя распавядуць пра тое, як сустракалі «абавязаных» жанчын за кратамі, а юрыст «Вясны» патлумачыць, якой дыскрымінацыі яны падвяргаюцца.
Пішыце нам на пошту viasnapryjdzie96@
і запаўняйце анкету
Музыка: Kata Bitowt
Тайм-коды:
00:00 Пачатак. Пра што выпуск?
01:11 Хто такія “обязанные лица”? Беларускае заканадаўства і прычым тут пашпарты
04:37 Як экс-палітзвязні сустракалі “абавязаных” жанчын у зняволенні: Вольга Такарчук
05:45 “Мы іх ненавідзелі”. Ад асуджэння – да разумення. Аленя Дзядзюля
06:49 Што не так? Дзяржава не дае шанцу ім выправіцца. Суд і даўгі на вялікія сумы
11:02 Турма, кабала і рабства
13:52 Натуральнае асяроддзе для выхаванне дзяцей – гэта сям’я. А замест гэтага дзяржава выходзіць на прагматычную пазіцыю: доўг, арэстны дом, турма…
16:49 “Я намагаюся нікога не судзіць”
17:10 Гісторыя жанчыны, якая стала “абавязанай”. Выпадак першы: дзяўчына з дзетдома
19:13 Выпадак другі: паўнавартасная сям’я…
22:45 Выпадак трэці: муж разводзіцца
26:16 “Абавязаныя” жанчыны сутыкаюцца з дыскрымінацыяй
27:21 Праца на гарадскіх звалках
28:18 Працоўны адпачынак — усяго сем дзён у годзе
28:49 Адрозненне “абавязаных” ад аліментаў, у чым каверза?
31:28 Ці можна вярнуць дзяцей? Дзяржава хутка вырашае свае праблемы, калі гаворка ідзе пра яе праблемы
34:48 Развітанне