“АПОШНІ ЗВАНОК“ У АБЛАСНЫМ ЛІЦЭІ (Відэа)

Атэстаты аб сярэдняй адукацыі сёлета на Брэстчыне атрымаюць больш за 10 тысяч выпускнікоў. А сёння ва ўсіх школах, гімназіях і ліцэях вобласці гучаць апошнія званкі. У 12-ы раз выпускае са сваіх сцен вучняў абласны агульнаадукацыйны ліцэй імя Пятра Машэрава. Ва ўрачыстай лінейцы ў гэтай навучальнай установе ўзяў удзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.
Back to Top