ВЫЕЗД У БАРАНАВІЧЫ
Традыцыйны выезд падчас калядна-навагодніх святаў, што адбыўся сёлета прэтендуе на званне лепшага сярод усіх, якія здараліся раней з нашай камандай.
Выказваем вялікую падзяку прымаючаму боку, які здолеў сабраць зборную Баранавіцкай аматарскай футзальнай лігі, прадстаўвіў утульную гульнявую залу з дагледжаным паркетам, праанасаваў для мясцовай публікі дадзены матч, на які, дарэчы, сабралося каля 50 гледачоў, што можна прызнаць рэкордам на матчах каманды Red Bisons за ўсю гісторыю, і ўвогуле стварыў сяброўскую атмасферу, у якую было прыемна пагрузіцца падчас годнага міні-футб
...ольнага супрацьстаяння.
Бізонам, на жаль, не ўдалося вывезці на дадзены матч свой самы аптымальны склад, падчас самой гульні праз траўмы выбылі з гульні Мікіта Навіцкі і Цімафей Казакоў, але ўсё адно каманда паказала сапраўдны байцоўскі дух і на жылах выцягнула перамогу ў 1 мяч, пасля чаго накіравалася адпачываць у катэджы недалёка ад Нясвіжа.
2020-ы год пачынаем з перамогі і шыкоўнага настрою, каб крочыцьShow more