Лепшы участковы інспектар міліцыі служыць у Наваполацку ()
На рэспубліканскім аглядзе-конкурс прафесійнага майстэрства Віцебшчыну прадставяць участковыя інспектары міліцыі з Наваполацка, Талачынскага і Браслаўскага раёнаў. Яны сталі пераможцамі абласных спаборніцтваў, якія завяршыліся напярэдадні. Конкурс уключаў ў сябе праверку тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў. Здача фізічных нарматываў, агнявой і медыцынскай падрыхтоўкі, веданне крыміналістычнай тэхнікі і нарматыўна-прававых актаў. Усё тое, з чым сапраўдны ўчастковы сутыкаецца ў сваёй штодзённай службе.
Участковым інспектарам Віцебскай вобласці каторы год няма роўных на рэспубліканскім конкурсе. Так, Сяргей Ціханаў з Віцебскага РАУС два гады запар станавіўся лепшым участковым Беларусі. Цяпер сваё прафесійнае майстэрства прадэманструюць яго не менш амбіцыйныя калегі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017