Ябацькі vs “беспрацоўныя з крымінальным мінулым“ | Ябатьки vs “безработные с криминальным прошлым“

На вуліцы Мазыра выйшлі сотні жыхароў гораду на мірны пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў. У нядзелю 16 жніўня сабраліся да 7000 чалавек, што для нафта-салявога беларускага Клондайку проста нечувана! Каля Дому культуры нафтавікоў упершыню за 26 гадоў паднялі бел-чырвона-белы сцяг. Эйфарыя свабоды і адчуванне трыумфу справядлівасці – такім запомніўся гэты дзень шматлікім прысутным. З упэўненасцю можна сказаць, што настаў час беларусам завяршыць свой выхад з камуністычнага рабства. Выхад, які пачаўся з распадам СССР і трывае вось ужо 26 гадоў. Напрошваецца паралель з біблейскаю гісторыяй выхаду габрэйскага народу з Егіпту і 40-гадовае блуканне па пустэльні. Хочацца верыць у тое, што выхад у зямлю запаветную пад назваю Вольная Беларусь усё ж неўзабаве адбудзецца.
Back to Top