Дзверы, замкнёныя на ключы
старая страціла розум. яе стары
хутка губляе зрок. і слых. на ўсё наваколле
па тэлефоне намякае на рознае. нумары
з большага выпадковыя.
зрэдку дазвоньваецца дачцэ. дачка
зрываецца з працы, прылятае ў вёску,
прыбіраецца ў хаце, просіць яшчэ пачакаць.
болей нічога не просіць.
гатуе старому. ўздыхае. кладзецца спаць,
ёй падоўгу не спіцца. такое гора:
усё-такі ж маці.
ранкам моўчкі з’язджае ў горад.
старая бачыць сябе маладой. пазнае
толькі старога, дачку, вядоўцу з тэлепраграмы...
дзіўна глядзіць на ўнукаў. яны на яе
таксама.
старасць не лечыцца. кажа сваяк,
урач з абласной бальніцы.
ён, улічваючы гэты факт,
браць на сябе адказнасць баіцца.
увечары дзверы замкнёныя на ключы.
стары ўголас чытае, пераказвае байкі.
радыё па начах маўчыць. увогуле ўсё маўчыць,
акрамя сабакі.
155 views
0
0
8 months ago 00:02:43 1
З Ведзьмаром расплаціся! Toss A Coin To Your Witcher (Belarusian cover by LEAR)