«Вечныя вершы. Каханне». 2021 год. Пакуль чалавек жывы – ён марыць, кахае, плануе, незалежна ад месца і часу існавання. Было месца каханню і ў змрочныя 1930-я гады.
У відэапраекце «Арт Сядзібы» артыстка Iva Sativa чытае верш Валера Маракова.
Я абняў, каб пакахаць і верыць!
Вусны так палілі, як агонь!
Чуў я стук сваёй крыві і сэрца,
Ды спыніць не ў сілах быў яго.
Паэт ужо не прачытае свае вершы і не скажа тое трапяткое «кахаю». У нас жа яшчэ ёсць мары, надзеі, магчымасці. Памятайце, кахайце!
Далучыцца да ўшанавання можа кожны. Размяшчайце вершы рэпрэсаваных літаратараў пра каханне ў свае сацыяльныя сеткі пад хэштэгам #вечныявершыкахання
Iva Sativa –
Арт Сядзіба –
KROK FILMS –
Вечныя вершы. Каханне –
Вечныя вершы 2020:
Алесь Дудар. Зяма Півавараў. Тодар Кляшторны.
Віталь Рыжкоў –