«Марка-ВДТУ» не пазмагаецца за медалі чэмпіянату Беларусі па валейболе ()

Гэта стала вядома пасля серыі паўфінальных сустрэч, якія праходзілі ў Віцебску. Гаспадары пацярпелі два паражэнні ад дзвюх мацнейшых каманд лігі – сталічнага «Будаўніка» і барысаўскага «БАТЭ». І тым не менш, у параўнанні з мінулым сезонам віцябляне зрабілі значны крок наперад. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top