Культурная раніца. Наталля Бучынская і Крысціна Пержукова

Пісьменніца Наталля Бучынская і мастачка Крысціна Пержукова расказваюць пра новую кнігу “Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда“. Героі новай кнігі — жыхары лугоў і палёў, з якімі здараюцца розныя захапляльныя прыгоды. Ці любяць аўтары кнігі назіраць за кузуркамі ў звычайным жыцці? Адкуль пісьменніца ведае шмат цікавостак пра беларускіх смоўжыкаў ды кузурак? Як узнікла ідэя зрабіць тлумачальны слоўнічак рэдкіх беларускіх словаў унізе старонак? Як нараджалася мастацкае афармленне кнігі? Дзе пабачыць найпрыгажэйшы захад сонца і пачуць найлепшы канцэрт жамяры? Цікавая размова пра стварэнне кнігі, урыўкі з новых казачных гісторый у гэтай праграме. Падтрымайце працу Радыё Марыя сваімі ахвяраваннямі: * званок з гарадскога нумару на нумар 8 902 101 45 45 (ахвяра 5 руб.) * праз сістэму СМС-IPay * праз сістэму ЕРИП “Расчёт“ * праз сістэму Web-pay * беспасрэдна на наш рахунак РадиоРМ: УНП 192658625 Р/С ВY35UNBS31350367590050009933 ЗАО “БСБ Банк“ г. Мінск, БИК UNBSBY2X
Back to Top