Знайшоў Марціновіча з аўтографам, але не купіў // Каля літаратуры. Крытык і кніжнік Ціхан Чарнякевіч

Ціхан Чарнякевіч — спецыяліст рэдкага профілю. Як японец, што вывучыў беларускую мову, або той, хто вырошчвае кавуны на Віцебшчыне. Шмат гадоў, калі не дзесяцігоддзяў, ён не сыходзіць у айці і не становіцца рэкламным капірайтарам, але з нейкім асуджаным спакоем працягвае рухаць белліт ва ўсіх магчымых іпастасях: як крытык, аналітык, паэт ды менеджар. Самае неверагоднае, што літаратура яго непадробна цікавіць. І ніяк не на ўзроўні павярхоўнага Ціктока ды летуценнага папулярызатарства. Ціхан заняты глыбокім асэнсаваннем невідавочных працэсаў. Ён прэпарыруе белліт з гістарычнага, эканамічнага і сацыялагічнага пункту гледжання. Нават не напружваючыся — што, безумоўна, з’яўляецца бясспрэчным эфектам шматгадовага досведу. Чаму эпоха 20-х мінулага стагоддзя Ціхану падабаецца больш за астатнія, у чым ён бачыць паралелі яе з сучаснасцю, як не пайсці ў мол або ў кіно і замест гэтага напісаць твор і што афарміцелі надгробкаў беларускіх пісьменнікаў могуць пераняць у літоўскіх калег — пра гэта і не толькі Ц
Back to Top