ЛЯБЕДЗЬКА – пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і хто возьме ўладу Лукашэнкі | ТОК

Анатоль Лябедзька ў беларускай палітыцы амаль столькі ж, колькі і Аляксандр Лукашэнка. Лябедзька працаваў у камандзе апошняга ў 1994-м і спрыяў яго перамозе. Але хутка пасля выбараў і змены курсу з дэмакратызацыі на вяртанне да савецкіх практык перайшоў у апазіцыю. Цэлых 18 гадоў Анатоль Лябедзька кіраваў апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, аддаўшы кіраванне ёй Мікалаю Казлову толькі ў 2018 годзе. Сёння Лябедзька з’яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па парламецкай супрацы і Канстытуцыйнай рэформе. Гэтая вялікая гутарка ТОК дзеліцца на тры асноўныя блокі. Першы – пра 1990-я і прыход Лукашэнкі да ўлады, дзе мы гаворым у тым ліку пра Ганчара, Захаранку, Карпенку і як стаў магчымым канстытуцыйны пераварот 1996 года. Другі – пра «старую» апазіцыю, у тым ліку чаму прайграў Мілінкевічу на выбарах адзінага апазіцыйнага кандыдата ў 2006-м, чаму ў 2015-м апазіцыя вылучыла Караткевіч, метамарфоза Ганны Канапацкай, ці была памылкай кааліцыя з Сяргеем Калякіным і камуністамі. І трэці блок – пра Лукашэнку і Пуціна, а таксама новую беларускую апазіцыю, у тым ліку пра тое, што ёсць у Ціханоўскай, чаго яшчэ ніхто ў апазіцыі не меў, хто можа атрымаць уладу ў Беларусі пасля Лукашэнкі і што, калі яе атрымае Мікалай. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:06 – чаму ў 90-х пайшоў у каманду Лукашэнкі, а не Пазняка ці Шушкевіча 06:45 – ці мог быць Лукашэнка завербаваны КДБ у 1987 9:15 – як ламалі Раманчука ў 2010-м і чым пагражалі 16:30 – пра папярэджанне сілавікоў 19:24 – пра размовы сам-насам з Лукашэнкам 27:07 – як Лукашэнку ўдалося арганізаваць канстытуцыйны пераварот 31:32 – чым адрозніваліся Ганчар і Захаранка ад усіх іншых палітыкаў 35:19 – як разыграў Карпенка 37:25 – фігура Шэймана 40:30 – хто найбольш уплывае на Лукашэнку 41:47 – пра Фядуту і змову супраць Лукашэнкі 44:41 – хто быў бы класным прэзідэнтам Беларусі 47:33 – чаму ў 2015-м кандыдаткай вд апазіцыі стала Караткевіч 49:37 – пра няпростыя адносіны з Дзмітрыевым 52:23 – пра метамарфозу Ганны Канапацкай 59:39 – роля Гайдукевіча ў палітычным тэатры Лукашэнкі 1:00:20 – чаму Мікалай Казлоў не з’ехаў з Беларусі 1:01:47 – ці была памылкай кааліцыя з Калякіным і камуністамі 1:04:03 – стаўленне да Пазняка 1:07:07 – чаму прайграў Мілінкевічу ў 2006 годзе 1:09:46 – Бабарыка, Цапкала ці Ціханоўскі 1:11:41 – чаму да з’яўлення трыумвірату апазіцыі не ўдавалася ўсім аб’яднацца 1:13:38 – пра Расію, Нямцова і імперскасць 1:23:37 – чым адрозніваецца Лукашэнка ад Пуціна 1:27:14 – а ці насамрэч Пуцін хоча акупаваць Беларусь? 1:30:52 – сцэнары вызвалення Беларусі 1:34:26 – каму Лукашэнка быў бы гатовы аддаць уладу 1:37:19 – роля Качанавай 1:38:08 – ці можа Мікалай Лукашэнка стаць прэзідэнтам 1:45:20 – чаму да Офіса Ціханоўскага не далучыўся б 1:48:14 – гісторыя пра Ціханоўскую 1:55:27 – чаму Саннікаў і Пазняк стаяць у апазіцыі да Ціханоўскай 1:56:32 – ці можа стаць палітычнай сілай Полк Каліноўскага 1:59:39 – пра сына ў турме 2:07:32 – БЛІЦ: Шрайбман ці Чалы, Галоўчанка ці Качанава 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: @ 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: Telegram: Twitter: Instagram: Facebook: #лябедзька #ціханоўская #беларусь #ток #навіныбеларусі
Back to Top