550-годдзе парафіі ў Поразаве

25 верасня ў Поразаве (ваўкавыскі дзеканат) адбыліся ўрачыстасці ў сувязі з 550-годдзем утварэння парафіі. Урачыстую св. Імшу ўзначальваў кс.бп Казімір Вялікаселец (біскуп дапаможны з Пінска), які таксама звярнуўся да сабраных з гаміліяй. Усваім пастырскім слове ксёндз біскуп прыгадаў гісторыю поразаўскай парафіі і заахвоціў вернікаў не баяцца стаць святым. За прыкладам св. Станіслава Косткі і Божага Слугі Яна Паўла II кожны чалавек можа ў XXI стагоддзі жыць шчасліва, слухаючы голас Бога.
Back to Top