Ігнат Грынявіцкі (1856 — 1881)

Ігнат Грынявіцкі паходзіў з роду збяднелай шляхты, якая працавала на зямлі поплеч з сялянамі. Хлопчыкам быў ласкавы, ціхі, пабожны. Не вымаўляў літару “л”. Не любіў жорсткія гульні накшталт вайнушак. У беластоцкай гімназіі за мяккі характар атрымаў мянушку Коцік. Выконваючы прысуд “Народнай волі”, таемнай палітычнай арганізацыі, 1 сакавіка 1881 года ён забіў імператара Аляксандра ІІ.
Back to Top