Пажаданні ад францішканаў на Божае Нараджэнне 2011

Божае нараджэнне У Бэтлееме радасць стала -- Нарадзіўся Хрыстус-Пан, Марыя сына калыхала, На небе зорка ззяла нам. На зямлю прыйшло збаўленне, Святое Божае дзіця, Яму ўзнясём свае маленні -- Ён сімвал новага жыцця. Хай Божы Сын нас аднаўляе, Прыносіць радасць у кожны дом, І сэрдцы нашы адчыняе... З калядамі ўсіх!!! З Раством!!! Ірына Лямбовіч
Back to Top