“Стартапніца“: як навучыць AI распазнаваць злобных кліентаў

Кожны дзень у call-цэнтрах самых розных кампаній запісваюцца тысячы размоваў. На тое, каб праслухаць усе запісы, трэба нерэальная колькасць часу і чалавечых рэсурсаў. Стартап Synpatic эканоміць усё гэта — ён навучыўся аналізаваць эмоцыі і падказваць, якія кліенты засталіся незадаволеныя сервісам, на якім этапе размову з патэнцыйным кліентам мусіць ратаваць менеджар больш высокага ўзроўню, якому супрацоўніку call-цэнтра можна выпісаць прэмію за ўменне добра вырашаць канфлікты. Як гэта працуе і якія магчымасці адкрывае, ці дапамагла праекту акселерацыя ў Чылі і ці пойдзе ён у абноўлены TechMinsk? Пра гэта мы размаўляем з кафаўндарамі Synpatic Іванам Вядзеніным і Аляксандрам Астаф’евым. Як заўжды, дапамагае размове рэдактарка Юлія Няхай.
Back to Top