Ад гарэлкі розум мелкі. Чарка ды шкварка | Беларускія прымаўкі пра гарэлку – Ладны пераклад

Падпісвайцеся на наш сайт, саціяльныя сеткі і Telegram: ► ► ► ► ► З дапамогай відэаблога “Ладны пераклад“ мы вучымся думаць па-беларуску, вучымся гаварыць па беларуску і вучым мову, каб перакладаць на беларускую без калькавання. Мы з вамі гаварылі пра сэкс ды эротыку, дык самы час – і пра гарэлку пагутарыць. Бо адно з другім часта побач ідуць. А беларускі фальклёр на гэты конт многа што сказаць здатны! І сёння паслухаем беларускія прымаўкі пра гарэлку. Ну, калі меру ведаць, то і гарэлка на карысць. Асабліва з гэтым каранавірусам – яна яшчэ і кроў разганяе, на прыгоды штурхае. На падпітку ж і смялейшы робішся, і нейкі нават разумнейшы. А яшчэ гарэлка так язык развяжа, што потым і не завяжаш. Тады па-руску кажуць: — Что у трезвого на уме – у пьяного на языке”. А па-нашаму так: — У п’янага язык доўгі, а розум кароткі. — Ад гарэлкі розум мелкі. — Што цвярозы мысліць, п’яны ск
Back to Top