:B:N: ЗАПРАШЭННЕ НА КАНЦЭРТ :B:N:

Гурт :B:N: амаль скончыў працу над трэцім студыйным альбомам пад працоўнай назвай КРОК ЗА КРОКАМ! , і у сувязі з гэтым музыкі вырашылі прэзэнтаваць слухачам сінгл, у які ўвайшлі дзьве песьні: ЗРАБІ СЯБЕ САМ і МОЙ ШАЛЁНЫ ДЗЕНЬ! Па словах саміх музыкаў, альбом КРОК ЗА КРОКАМ! - стане вынікам іх творчасці у перыяд з 2007-га па 2011-ы год. Матэрыял атрымаўся дастаткова разнастайны, да гэтага музыкі і імкнуліся, бо :B:N: - гэта Бяз Назвы, таму прынцыповых абмежаваньняў вырашылі не прытрымлівацца. Сам альбом безназоўныя прэзэнтуюць на пачатку восені. 19 красавіка у менскім клюбе Re:Public гурт прэзэнтуе сінгл нажыва для усіх, хто знойдзе час і жаданьне прыйсці на канцэрт! А сам сінгл можна будзе паслухаць і cпампаваць 4 красавіка на старонцы гурта
Back to Top