ДАБРАЧЫННЫ МАРАФОН (Відэа)

Дзень сям’і адзначаюць сёння ў свеце. Брэсцкая вобласць таксама не засталася ў баку. З гэтай нагоды тут праходзіць шмат цікавых акцый. Але напачатку - аб той, што асабліва кранула сэрцы многіх людзей. У Івацэвіцкім раённым доме культуры прайшоў першы рэспубліканскі дабрачынны марафон “Усе фарбы жыцця - для цябе”. Шмат людзей, у тым ліку і вядомыя беларускія артысты прыехалі ў раённы цэнтр для таго, каб падтрымаць і дапамагчы маленкаму хвораму хлопчыку з аграградка Быцень.
Back to Top