Важная навіна: тыя, каго вы любіце, назаўсёды застануцца з вамі. Калі вы захаваеце іх у сваім сэрцы.
Відэа: @esphoto1962 #EvgenyStelmakh
Выступ на бардаўскай вечарыне “Дела семейные“, Палац Культуры Маладзечна .
Ноч
Плыць
Скрозь старонкі,
Слухаць спевы
Нежывых людзей.
Піць
Каву горкай.
Ведаць, дзе вы:
Вы нідзе.
Ніхто нам не забароніць
Любіць ноч.
Ніхто нас не адшукае,
Бо мы — цень.
Мазуту чужых забабонаў
Струменем змыў дождж.
Я месца табе захаваю
На нашым плыце.
Мець
Адно сэрца,
У нетрах цемры
Набрыняць святлом.
Пець,
Бо пяецца.
Убачыць дзверы
І ўвайсці ў праём.