Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
Ў шчырай сыноўняй любві!
На рэках шырокіх і нівах,
Заводах, будоўлях – наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край узвышаецца наш.
Навокал жыццё расцвітае –
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.
Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.
Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!
---
песня “Радзiма мая дарагая“
музыка Уладзіміра Алоўнікава
словы Алеся Бачылы
Вiдэа-стылiзацыя па
...д Беларусьфiльм, iншая версiя аўдыё (ад той, што ўжо была ў ютубе).
---
использованы фрагменты фильма “НОВЫЙ МИНСК 1954“ (есть несколько вариантов видео), а также фрагменты видеоклипа () с канала БАГРАТИОН БАГРАТИОН.
----
Алесь Бачыла
Як пісалася «Радзіма мая дарагShow more