Як ствараецца «МОВА» Беларусі. Гродна

Новы праект А1 «МОВА» рэалізуецца сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы» і яднае тэхналогіі з сучасным мастацтвам: у 6 найбуйнейшых гарадах Беларусі ўсталёўваюцца скульптуры-літары. Галоўная адметнасць інсталяцый – у колерах, што падбіраліся так, каб паказаць праз іх культурныя і прыродныя асаблівасці кожнага рэгіёна краіны. Аўтар арт-аб’ектаў – вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі.​
Back to Top