«Радзіва Прудок» - гэта і нататкі, і кніга, і спектакль. Для нас гэта касмічная гісторыя, якая ад шкарпэтак у дворніцкім пакойчыку перарасла ў прэзентацыі, чыткі, прэм’еры і гастролі.
Прадстаўляем вам аўдыёкнігу «Радзіва “Прудок“» паводле дзённікаў Андруся Горвата. Кожны раздзел кнігі мы хочам смакаваць, расцягнуць цякучую палескую асалоду. Даставайце батоны, будзем крышыць!
Рэжысёр – Раман ПАДАЛЯКА
Легендарны акцёрскі склад - Святлана АНІКЕЙ, Аляксандр МАЛЧАНАЎ, Раман ПАДАЛЯКА
Музыка - Міхась ЗУЙ, Зміцер ЕСЯНЕВІЧ, Віталь КУЛЕЎСКІ
Мастак-аніматар – Глеб КУФЦЕРЫН
Ствараць незалежны тэатр не проста. Гледачы заўсёды могуць падтрымаць нас тут:
Або стаць непасрэдна спонсарамі канала на старонцы ютуб.
Прыемнага прагляду!
#прудок #горват #купалаўцы