Сацыёлаг: «Беларусам не трэба загад, каб нешта рабіць»

Кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні, прафесар Андрэй Вардамацкі прадставіў вынікі сацыялагічнага даследавання «Нацыянальная ідэнтычнасць жыхароў Беларусі». Некаторыя высновы могуць здзівіць. Разважаючы пра дынаміку нацыянальнай ідэнтычнасці, прафесар Вардамацкі прадэманстраваў сінусоіду — на жаль, умоў для паслядоўнага і планамернага развіцця ніколі не было. Пазней, падсумоўваючы высновы, сацыёлаг яшчэ раз нагадаў, пра ўмовы, у якіх існуе беларускае грамадства, і што многія вынікі былі і ёсць, як кажуць, насуперак, а не дзякуючы.
Back to Top