Алег Каламіец. Край мой дарагі (сл.М.Стараверава)

Музыкальное поздравление художникам и гостям выставки “З-пад вытокаў Нёманскіх“ от Олега Коломийца (РЦК). оператор - Роман Семёнов Вобразы родныя, мілыя Любай Радзімы маёй... Вербы гамоняць пахілыя Па-над Уздзянкай-ракой. Хаты збягаюць да Нёмана, Дрэвы глядзяцца ў ваду, Гусі ад рэчкі той з гоманам На адпачынак ідуць. Край мой, навек дарагі мне, Я ганаруся табой! Толькі на любай Радзіме Шчасце знаходжу, спакой. Хай жа квітнеюць палеткі, Не сохнуць рэчкі твае, Будуць вясёлымі дзеткі I будзе хлеб на стале. Хай з кожным днём прыгажэе Уздзенскі край дарагі I хай у кветках квітнеюць Нёманскія берагі. М.Старавераў
Back to Top