“Стартапніца”: фэшн-стартап і інвестыцыі у/з Ізраіля, эфір у 14:05
Ізраіль і стартапы створаныя адно для аднаго. Кажуць нават, што “Ізраіль — гэта і ёсць стартап”. Новыя праекты ўзнікаюць на спякотнай міжземнаморскай глебе як грыбы — беларусам з канцэптам “IT-краіны” застаецца толькі зайздросціць!
Як Ізраіль стаў меккай для інавацый і тэхналагічных праектаў, у якіх сферах стартаперы шукаюць нішы, у чым асаблівасці інвеставання на Блізкім Усходзе? Пра гэта ў “Стартапніцы”, сумесным праекце Еўрарадыё і , мы пагаворым з Элі Глаўбманам (фэшн-стартап Cocos і клуб закрытых інвестараў Deso) і Даніэлем Нэдэрам з Y&D VENTURES.
Размова пачнецца ў 14:05 пасля выпуску навін. Дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
987 views
68
14
5 years ago 00:34:22 987
“Стартапніца”: фэшн-стартап і інвестыцыі у/з Ізраіля, эфір у 14:05