Запіс зроблены ў Шчучынскім раёне. 1991г.
Аператар - Алена Ушкар.
Расшыфроўка - Андрэй Бароўскі.
У зялёны(у)м садочку сухі дуб развіўся.
Быў добры сыночак пакуль не жаніўся.
А як ажаніўся, ўзяў сабе жонку,
Забыў пра матулю, пра радну старонку.
Ішоў сын дарогай, маці жыта жала.
Сказаў: “Мама, здраствуй“. Яна прамаўчала.
Ах, родная Мама, чаго горда стала,
Сказаў табе “здраствуй“, а ты прамаўчала.
Ах, родны Сыночак, не(і) горда я стала.
За горкімі слязамі слязамі ця(і)бе не пазнала.
Мая ты, Матуля, так цяжка рабіці.
Ідзі да мя(i)не ты, ў мя(і)не будзеш жыці.
Прыйшла да сыночка, дома ні застала,
А гордая нявестка горда адказала:
“Ў нас дзеці вялікі, ня(і)ма што рабіці,
Ідзі да дачушкі і там будзеш жыці.“
Прышла да дачушкі і стала ў куточку:
“Радная Дачушка, памый мне сарочку.“
Ня(і) буду я мыці, ня(і)ма дзе сушыці,
Каўры дарагія ня(і)ма дзе хадзіці.
Куды табе, М