Аліса Доўнар – “Цвіце сірэнь...“

Цвіце сірэнь, цвіце сірэнь, Лісце ападае. Хто з любоўю не знаецца, Той гора не знае. А я молада дзяўчына Усё гора спазнала, Вячэранькі не даела, Ночы не даспала. Вазьму ў рукі я пярсцёнак, Сяду ля ваконца. Мае вочкі не драмалі, А ўжо ўсходзіць сонца. Вы драмайце, не драмайце – Не будзеце спаці. Дзе ж паехаў мой міленькі? Красшую шукаці. Цвіце сірэнь, цвіце сірэнь, Лісце ападае. Хто з любоўю не знаецца, Той гора не знае. Народная песня з вёскі Казяны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Сучасная апрацоўка Сяргея Сухамліна. **** Народная песня из агрогородка Козяны Браславского района Витебской области. Исполняет Алиса Довнар. Современная обработка Сергея Сухомлина. Сайт тэлеканала “Беларусь 3“: Наша старонка ў ФБ: Наша старонка ў ОК: Наш Instagram: #нацыянальныхітпарад #беларусь3 #национальныйхитпарад
Back to Top