Інтэрпол пачне паляванне на амапаўцаў | Интерпол начнет охоту на омоновцев

Чэхія не толькі ратуе беларусам жыццё, але і мае намер пакараць садыстаў і катаў, якія прымусілі іх пакінуць радзіму. Віталя затрымалі 11 жніўня ў Горадні. Міліцыянты прынялі яго за расейскага каардынатара і спрабавалі выбіць прызнанне. У Празе Віталь апынуўся дзякуючы чэшскай праграме медычнай эвакуацыі “Medevac“. Цяпер ён спрабуе пачаць жыццё нанова на новым месцы. Але тое, што Віталь уладкоўваецца ў Чэхіі, не значыць, што амапаўцы, якія катавалі людзей, пазбегнуць кары.
Back to Top