Складанае жніво на Віцебшчыне ()
З-за моцных працяглых дажджоў жніво ў Віцебскай вобласці замарудзілася. А ў некаторых раёнах вось ужо некалькі дзён тэхніка не можа заехаць у поле. Найбольш складаная сітуацыя ў заходніх рэгіёнах, дзе глебы значна пераўвільготнены. На Шаркаўшчыне ўбрана толькі 66% плошчаў. Крыху больш – каля 70% палеткаў абмалочана ў Пастаўскім раёне.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017