Тэлебарометр_выпуск за

У выпуску праграмы “Тэлебарометр“ за 2 красавіка 2023 года на тэлеканале “Беларусь 2“: - доктар фізіка-матэматычных навук, сейсмолаг, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі Аркадзь Аронаў – пра водгаласы землятрусаў на тэрыторыі нашай краіны; - доктар геаграфічных навук, прафесар факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ Пётр Лопух – пра праблемы з воднымі рэсурсамі ў сувязі са зменамі клімату, яго ўплыў на старыцы і рэчышчы, а таксама ў якіх слаях глебы самая чыстая калодзежная вада; - выкладчык па ўсходняй аздараўленчай гімнастыцы Ігар Качан навучыць як спаць стоячы. Стаўце падабайкі! Вітаюцца перапосты і каментары!
Back to Top