Невялікая творчая сустрэча адбылася ў раённым краязнаўчым музеі.

25 студзеня - дзень, багаты на падзеі. Гэта і старадаўняе народнае свята бабін кут, і Таццянін дзень, і дзень студэнта. А яшчэ 25 студзеня 79 гадоў таму нарадзіўся вядомы паэт, акцёр і аўтар-выканаўца песень Уладзімір Высоцкі. Усе гэтыя падзеі вырашылі ўзгадаць у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, і правялі невялікую творчую сустрэчу з жыхарамі горада.
Back to Top